НАУ: Нацбанк пачаў эмісію грошай


Фота: ІА / Белсат

Адразу два незалежныя тэлеграм-каналы са спасылкаю на свае крыніцы паведамілі, што Нацыянальны банк Беларусі правёў эмісію беларускіх рублёў.

Гэтак, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі піша са спасылкаю на свае крыніцы, што Нацбанк правёў «утоеную эмісію»:

«Рэжым разумее, што дручкі не працуюць бясплатна, і пайшоў на гэтую крайнюю ды злачынную для эканомікі захаду, каб хоць неяк утрымацца ва ўмовах адсутнага эканамічнага росту і вонкавых запазычанняў. А пастановы аб абмежаванні росту цэнаў і аб наяўнасці 85 % беларускіх тавараў на паліцах крамаў канчаткова пераконваюць нас: гэта трыгеры, якія гавораць пра тое, што сітуацыя ў эканоміцы абсалютна выйшла з-пад кантролю рэжыму».

Паведамілі таксама, што «валютных запасаў для задавальнення попыту на замежную валюту катастрафічна мала». У выпадку рэзкага павелічэння попыту на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў валюты хопіць усяго на месяц, падкрэслілі ў НАУ.

Пра тое, што «Нацбанк запусціў станок», адразу некалькі крыніцаў паведамілі і тэлеграм-каналу «Ник и Майк».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў