На журналіста «Белсату» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу


Кіраўнік Цэнтру гарадскога жыцця і журналіст Белсату Павел Мажэйка.
Фота: радыё Рацыя

Пракуратура Горадні 26 сакавіка распачала крымінальную справу ў дачыненні кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» і журналіста «Белсату» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна, а таксама іншых асобаў за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму паводле ч. 3 арт. 130 КК, паведамляе Генпракуратура.

Гарадзенская пракуратура 26 сакавіка распачала крымінальную справу ў дачыненні кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» і журналіста «Белсату» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна. Паводле пракуратуры, па крымінальнай справе задзейнічаныя таксама іншыя асобы. Афіцыйная фармулёўка: «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму паводле ч. 3 арт. 130 КК».

Паводле пракуратуры, 19 сакавіка на выставе карцінаў дэманстраваўся выкананы Пушкіным партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы. Згодна з матэрыяламі справы, Жыхар падчас нямецкай акупацыі ўлетку 1944 прайшоў навучанне ў спецпадраздзяленні Абвэру і ў снежні гэтага ж года быў закінуты нацыстамі ў Полацкую вобласць.

Паглядзіце фільм «Белсату» пра гэтыя часы.

 

Фільмы
Праклятыя і забытыя, дак. фільм, ч. 1
2014.07.28 18:00

Позна вечарам 26 сакавіка стала вядома, што Алесь Пушкін, які вярнуўся ў Беларусь з Кіева, на волі – ён зараз адбывае 10-дзённую ізаляцыю па прыездзе ў Беларусь.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў