«Можа, усё сарвецца. Але пакуль так». Венедыктаў распавёў, як галасаванне Ціханоўскай падштурхнула ўлады да перамоваў


Аляксандр Лукашэнка і Аляксей Венедыктаў.
Фота: president.gov.by

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў распавёў пра рыхтаванне перамоваў паміж пратэставымі сіламі і дзейнымі ўладамі Беларусі.

Журналіст, вядомы сваёй блізкасцю да Крамля, у сваім тэлеграм-канале заявіў, што перамовы Лукашэнкі ды апазіцыі будзе весці АБСЕ пад кіраўніцтвам Швецыі. Для ўсіх палітвязняў, паводле яго, запатрабуюць неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі.

Hавiны
Ціханоўская заклікала да агульнанацыянальнага галасавання за перамовы
2021.03.18 12:13

Краіны Еўразвязу абавязваюцца аказаць макраэканамічнае падтрыманне падчас пераходнага перыяду, у тым ліку і пасля правядзення свабодных выбараў. Усебаковае падтрыманне абяцаюць незалежным СМІ, праваабаронцам, прамысловым прадпрыемствам і малому бізнесу.

«У панядзелак адбылася тэлефонная размова дарадцы Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Дэрэка Шале з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем. Былі абмеркаваныя тэрміны і ўмовы правядзення перамоваў апазіцыі пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай і ўладаў Беларусі», – сказаў Венедыктаў.

Паводле журналіста, стартавы тэрмін для пачатку перамоўнага працэсу – не пазней за 1 траўня пры ўдзеле амбасадаркі ЗША Джулі Фішэр, Жузэ Мануэла Барозу, АБСЕ і МЗС Нямеччыны.

Hавiны
Місіі ЗША і ЕЗ у АБСЕ падтрымалі галасаванні за мірнае рашэнне крызісу ў Беларусі шляхам перамоў
2021.03.18 21:03

У эфіры «Эхо Москвы» Венедыктаў распавёў, чаму заявіў пра тое, што ўлады Беларусі ўжо пачалі гаворку з Захадам пра магчымыя перамовы са Святланаю Ціханоўскай.

Паводле журналіста, «вялікае ўражанне зрабіла на атачэнне Лукашэнкі, на яго і на заходніх партнёраў галасаванне на платформе «Голас».

«700 тысячаў чалавек з 6 мільёнаў – за перамовы. То бок гэта не тое, што «мы знясём і павесім Лукашэнку на дубе». Не, гэта за перамовы. Ашалець… І вось гэта рушыла працэс. Быў званок. І Дзярждэп пацвердзіў. Можаце мне не верыць, Дзярждэпу паверце. Вось гэтая размова, пра якую я пішу, дарадца Шале. Вось усё, што я вам магу сказаць. Можа, усё сарвецца. Але пакуль так», – удакладніў Венедыктаў.

Пры гэтым журналіст удакладніў, што Расея ў гэтым працэсе – «назіральнік».

Hавiны
Улады адказалі на прапановы дыялогу: заблакавалі сайт платформы «Голас»
2021.03.19 11:44

На момант публікацыі артыкулу ў галасаванні на платформе «Голас», ініцыяваным Святланаю Ціханоўскай, узялі ўдзел 757 тысячаў чалавек, з іх 748 тысячаў выступаюць за перамовы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў