230-ы дзень пратэстаў. Экстрэмістская кніга, прысуды за шкарпэткі, сцягі ў Менску, МЗС чакае флот ЗША


Паслявыбарчыя акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца 229 дзён. Сёння беларусы перажываюць наступствы Дня Волі. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску прайшоў разгляд справы аб прызнанні кнігі «Беларускі Данбас» экстрэмісцкай.

Cуд па прызнанню кніжкі «Беларускі Данбас»экстрэмісцкай.
Фота: Белсат

Аўтары кнігі – журналісты «Белсату» Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева.

«Справа аб прызнанні «Беларускага Данбаса» экстрэмісцкай прадукцыяй у чарговы раз прадэманстравала, што судовай сістэмы ў Беларусі няма – ёсць толькі бязвольны і бяспраўны прыдатак спецслужбаў. Суддзі гатовыя зацвердзіць любое рашэнне, якое ім спусцяць зверху, нават не задумваючыся», – лічыць Ігар Ілляш.

Абноўлена
У Менску судзілі кнігу «Беларускі Данбас». Прызналі экстрэмісцкаю
2021.03.26 11:17
Hавiны
Ігар Ільяш: Сцверджанне, што ў кнізе «Беларускі Данбас» ёсць «прыкметы экстрэмізму», – гэта поўнае трызненне
2021.03.26 19:11

Польшча бестэрмінова забароніць уезд на сваю тэрыторыю суддзі, які пакараў старшыню Саюзу палякаў Беларусі Анджэліку Борыс 15 соднямі арышту.

Пра гэта паведаміў шэф канцэлярыі польскага прэм’ера Міхал Дворчык.

У сеціве з’явілася гарачае відэа з пасцілой

У МУС заявілі пра прадухіленне тэрактаў у Менску і вайсковай частцы ў Печах.

Паводле прэс-службы ведамства, 35-гадовы жыхар Пінскага раёну атрымаў заданне ўчыніць выбух на тэрыторыі аддзелу міліцыі ці вайсковай часткі ад… ініцыятывы BYPOL.

Мужчыну затрымліваў ГУБАЗіК. Паведамляецца, што ён вырабіў выбуховыя прыстасаванні і схаваў адно з іх на вуліцы Убарэвіча, а іншае павёз на машыне ў Печы.

Hавiны
МУС заявіў, што перадухіліў два тэракты ад «ByPol». «ByPol»: гэта ўлады рыхтавалі тэракты
2021.03.26 18:02

Менчукі не спыняюцца

Каля ўніверсітэту пазней адбыліся затрыманні

МЗС Беларусі дала здзеклівы адказ амерыканскай амбасадзе на віншаванне беларусаў з Днём Волі.

«Глыбока праняўшыся ўвагай ЗША да лёсу Беларусі, у якасці кроку ў адказ мы можам зрабіць бескарыслівы ўнёсак у развіццё сельскай гаспадаркі Аляскі і эфектыўнае засваенне яе земляў. У гэтай сувязі гатовыя разгледзець магчымасць супольнага кіравання гэтай тэрыторыяй.

Спадзяёмся, што пазітыўны трэнд у нашых стасунках захаваецца і мы супольна падыдзем да таго моманту, калі зможам з радасцю сустракаць Шосты флот ЗША ля марскіх межаў Беларусі!»

Hавiны
За віншаванні ЗША з Днём Волі МЗС згадаў канфедэратаў, «BLM» і флот Штатаў ля сваіх межаў
2021.03.26 18:55

У Беларусі ўжо 302 палітзняволеных.

На кіраўніка гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця», журналіста «Белсату» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу.

Кіраўнік Цэнтру гарадскога жыцця і журналіст Белсату Павел Мажэйка.
Фота: радыё Рацыя

Прычына – дэманстрацыя ў названым цэнтры партрэта ўдзельніка антыбальшавіцкага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара.

Генпракуратура лічыць, што гэта «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

Затрыманых ўчора ў Менску судзілі за налепкі і адзенне

У Першамайскім раёне Менску 54-гадовую Святлану Чарняўскую асудзілі за тое, што яна «пікетавала шляхам размяшчэння налепкі з гербам Пагоня на багажніку аўтамабіля, якім яе падвозілі». Святлану Чарняўскую арыштавалі сёння на 12 содняў.

Суддзя Савецкага раёну Аляксандр Воўк арыштаваў сёння на 15 содняў 27-гадовую Крысціну Малашэвіч, якую затрымалі 25 сакавіка каля кінатэатру «Кастрычнік» за пікетаванне ў БЧБ-шкарпэтках.

Артыкулы
Арышт за налепкі, шкарпэткі і цмока. Самыя дзіўныя прыклады палітычных рэпрэсіяў у Беларусі
2021.03.26 17:10

72-гадовую доктарку Святлану Яцкову (яна анколаг-мамолаг) затрымалі 25 сакавіка каля менскага кінатэатру «Кастрычнік» і аштрафавалі на 130 базавых велічыняў за несанкцыянаванае пікетаванне. Увечары 25 сакавіка Святлана Яцкова вярталася з працы ў той момант, калі ў цэнтры Менску адбываліся незаконныя затрыманні.

Кацярыну Андрэеву ў жодзінскай турме паставілі на прафілактычны ўлік як асобу «схільную да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі Белсату. Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 году.
Фота: АВ / Белсат

Рашэнне прымалася на паседжанні спецыяльнай камісіі, дзе яе запыталі, ці прызнае яна сваю віну. Яна сказала, што не прызнае.

Праз тое, што Кацю паставілі на прафілактычны ўлік на дзвярах яе камеры ёсць карычневая картка – так пазначаецца наяўнасць у камеры асобы, схільнай да экстрэмізму.

У камеры для яе вызначылі пэўнае месца, дзе яна абавязкова павінна знаходзіцца, калі заходзіць наглядчык. Таксама Кацю цяпер будуць перыядычна выклікаць на прафілактычныя гутаркі. Пры адпраўцы ў калонію статус «схільнай да экстрэмізму» за ёй захаваецца.

Ва ўліковай картцы Каці напісана «змагарка».

МГМ, belsat.by

Стужка навінаў