Еўразвяз увёў санкцыі супраць беларускіх чыноўніках і вайскоўцаў


Еўразвяз афіцыйна апублікаваў санкцыйны спіс супраць расейцаў, датычных да ўварвання ва Украіну. Абмежаванні закранулі таксама і беларускіх чыноўнікаў ды вайскоўцаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Еўрапейскі сцяг.
Фота: Reuters / Forum

У Бруселі ўвялі санкцыі супраць беларускіх і расейскіх чыноўнікаў, датычных да развязвання вайны ва Украіне. Санкцыйны спіс прадугледжвае забарону на ўезд у ЕЗ і замарожванне актываў. Персанальныя санкцыі ўвялі супраць дэпутатаў Дзярждумы, расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку Уладзіміра Пуціна і Сяргея Лаўрова.

У санкцыйны спіс трапілі таксама беларускія вайскоўцы і чыноўнікі, сярод якіх Уладзіслаў Бруеў, начальнік Гомельскай памежнай групы, Алег Эйбатаў, начальнік Мазырскага памежнага атраду, Дзмітрый Віннікаў, начальнік Пінскага памежнага атраду, Аляксандр Пашкевіч, начальнік штабу в/ч 65408 (аэрадром Лунінец), Андрэй Лук’яновіч, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальнік авіяцыі, Аляксандр Крывец, начальнік авіябазы ў Лідзе, Юрый Пыжык, начальнік авіябазы ў Баранавічах, Уладзімір Купрыянюк, начальнік штабу – першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, Андрэй Некрашэвіч, начальнік галоўнага ўпраўлення баявога рыхтавання ВС, Віктар Гулевіч, начальнік Генеральнага штабу, Аляксандр Вальфовіч, дзяржаўны сакратар Савету бяспекі, Андрэй Жук, намеснік міністра абароны, Сяргей Сіманенка, намеснік міністра абароны ў справе ўзбраення – начальнік узбраення, Андрэй Бурдыка, намеснік міністра абароны – начальнік тылу, Мікалай Рагашчук, памочнік-інспектар па Гомельскай вобласці, Вадзім Дзенісёнак, камандуючы сіламі спецаперацыяў, Аляксандр Лазіцкі, камандзір в/ч 65408 (аэрадром Лунінец), Ігар Дземідзенка, камандуючы Заходнім аператыўным камандаваннем, Юрый Шулейка, старшыня Берасцейскага аблвыканкаму, Іван Крупко, старшыня Гомельскага аблвыканкаму.

Раней супраць беларускіх чыноўнікаў санкцыі ўвялі ЗША.

Артыкулы
Якія наступствы будзе мець расейска-ўкраінская вайна для Беларусі?
2022.02.26 00:45

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў