Беларускія войскі могуць далучыцца да агрэсіі супраць Украіны


Дэпартамент дзяржкансультацыі адносна Беларусі раіць грамадзянам ЗША не ездзіць у Беларусь і заклікае грамадзянаў ЗША неадкладна выехаць з нашай краіны. Журналісты з Украіны папярэджваюць, што беларускія войскі могуць далучыцца да агрэсіі супраць Расеі.

Амбасада ЗША ў Беларусі распаўсюдзіла паведамленне з заклікам да грамадзянаў сваёй краіны пакінуць Беларусь.

«Грамадзяне ЗША мусяць памятаць, што міжнародны аэрапорт Менску выконвае міжнародныя рэйсы ў абмежаваныя пункты прызначэння, а сухапутныя граніцы з Літвой, Латвіяй і Польшчай адкрытыя і працуюць».

Журналіст Раман Бурко паведамляе, што Крэмль праз амбасадара Грызлова настойвае на далучэнні Менску да «ваеннай аперацыі», маючы на ўвазе вайну супраць Украіны. Лукашэнка адказаў, што чакае заканчэння рэферэндуму і гатовы на працягу 72 гадзінаў далучыцца.

«У якасці апраўдання будзе выкарыстаная чарговая аперацыя пад фальшывым сцягам, то бок інсцэнізацыя, што «Украіна напала на Беларусь», – піша Раман Бурко.

Пры гэтым журналіст нагадвае, што Беларусь і так зацягнутая ў вайну, бо расейскія войскі выкарыстоўваюць беларускую тэрыторыю як плацдарм для ўварвання.

Hавiны
Дыверсанты ў Кіеве, УСУ бароняць сталіцу. Трэці дзень вайны ва Украіне. ОНЛАЙН
2022.02.26 07:20

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў