У рэдактара «Віртуальнага Берасця» адбыўся ператрус


Раніца 26 лютага пачалася з ператрусу ў рэдактара сайту «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка.

Андрэй Кухарчык.
Фота: racyja.com

Пакуль вядома, што ў журналіста забіраюць тэлефон і камп’ютар, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў.

12:10. Скончыўся ператрус у Андрэя Кухарчыка, рэдактара сайту «Виртуальный Брест».

Пасля 11-й раніцы стала вядома, што да яго прыходзіла міліцыя, супрацоўнікі якой мелі пастанову Следчага камітэту на ператрус. У Кухарчыка забралі камп’ютар, тэлефон і некалькі старых вінчэстараў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра «карагодную справу», шукаюць фота. Учора ў Берасці абвесцілі прысуд першым дзесяці абвінавачаным у гэтай справе.

У жніўні мінулага года «Виртуальный Брест» трапіў у спіс рэсурсаў, доступ да якіх на загад Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
У Берасці агучылі першыя выракі ў «карагоднай справе». Нікога не апраўдалі
2021.02.25 11:57

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў