У Магілёве вынеслі прысуд былому кіраўніку рэгіянальнага аддзялення «Белгазпрамбанку»


У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва агучылі прысуд у справе былога дырэктара Магілёўскай абласной дырэкцыі ААТ «Белгазпрамбанк» Сяргея Кармызава. Экс-кіраўніка рэгіянальнага аддзялення «Белгазпрамбанку» прызналі вінаватым і асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі, піша БелТА.

Сяргея Кармызава прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэксу – за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. Суддзя агучыла яму прысуд – 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, штраф 300 базавых велічыняў, пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых работаў, тэрмінам на 5 гадоў.

Hавiны
У Магілёве судзяць экс-кіраўніка філіялу «Белгазпрамбанку». Ягоную справу на БТ звязалі са справай Віктара Бабарыкі
2021.01.18 17:26

 

Сяргея Кармызава затрымалі 12 чэрвеня 2020 года. Праўда, у сюжэце на БТ сказалі, што ён сам прыйшоў у ДФР з павіннай. Сяргей Кармызаў быў чальцом ініцыятыўнай групы экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі. 12 чэрвеня затрымалі Уладзіміра Дударава, каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі ў Магілёўскай вобласці. А за дзень да гэтага, 11 чэрвеня, супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў галаўны офіс «Белгазпрамбанку» ў Менску. На той момант у Беларусі актыўна ішоў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкую гонку, і Віктар Бабарыка быў адным з вылучэнцаў.

Hавiны
У справе былога дырэктара магілёўскага філіялу «Белгазпрамбанку» выступілі галоўныя сведкі
2021.01.25 21:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў