У КК увядуць новыя артыкулы для «дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу»


Крымінальны кодэкс. Крыніца: pravo.by

Адбылося чарговае пасяджэнне міжведамаснай працоўнай групы з удзелам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта для дапрацоўвання законапраекту, накіраванага на ўдасканаленне Кодэксу аб крымінальнай адказнасці.

У абноўлены Крымінальны кодэкс хочуць увесці артыкул за неаднаразовае парушэнне арт. 23.34 КоАП, паведамляе pravo.by.

Дзеля «дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны» прапаноўваецца ўвесці ў КК новыя артыкулы і склады злачынстваў, якімі прадугледжваецца адказнасць за экстрэмізм, неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, распаўсюджванне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі, а таксама незаконны збор і распаўсюджванне асабістых звестак.

Таксама ў межах абноўленага КПК прадугледжваецца ўзмацненне ролі пракуратуры і шырэйшае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогіяў у крымінальным працэсе: напрыклад, магчымасць праводзіць следчыя дзеянні ў рэжыме ўэб-канферэнцыі.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў