У новым Крымінальным кодэксе з'явіцца адказнасць за ўдзел у масавых акцыях


Улады маюць намер істотна павялічыць адказнасць, у тым ліку і крымінальную, за ўдзел у масавых акцыях. Праект новага Крымінальнага кодэксу даслалі ў рэдакцыю чытачы «Белсату». Стала вядома, калі адмысловая камісія мае закончыць працу над законапраектам і калі яго разгледзяць дэпутаты.

Афіцыйна паведамляецца, што адбылося паседжанне міжведамаснай працоўнай групы з удзелам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сяргіенкі. Задача камісіі – дапрацаванне законапраекту, накіраванага на ўдасканаленне Кодэксу аб крымінальнай адказнасці, паведамляе pravo.by.

Паводле крыніцаў «Белсату», камісія мусіць да 1 сакавіка распрацаваць законапраект. У створаную міжведамасную групу ўваходзяць Вольга Чупрыс, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, Аляксандр Рахманаў, намеснік сакратара Савету бяспекі, Ігар Маршалаў, намеснік старшыні КДК, Сяргей Аземша, намеснік старшыні СК, Генадзь Казакевіч, намеснік міністра ўнутраных справаў, Дзмітрый Рэуцкі, намеснік старшыні КДБ, Наталля Філіпава, намеснік міністра юстыцыі, Вадзім Іпатаў, кіраўнік Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў, Сяргей Кандрацьеў, намеснік старшыні Вярхоўнага Суда, Аляксей Стук, намеснік Генпракурора, Аляксандр Іўкін, намеснік кіраўніка аператыўнага-аналітычнага цэнтру, Сяргей Сівец, старшыня пастаяннай камісіі Савету РБ па заканадаўстве, Святлана Любецкая, старшыня камісіі ППНС па заканадаўстве, Ігар Грунтаў, кансультант кафедры крымінальнага права БДУ.

Склад міжведамаснай групы.
Фота: Белсат

15 сакавіка дакумент ад міжведамаснай групы мусіць трапіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Стваральнікі дакументу дзеля «дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны» маюць намер увесці ў КК новыя артыкулы і склады злачынстваў, якімі прадугледжваецца адказнасць за экстрэмізм, неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, распаўсюджванне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі, а таксама незаконны збор і распаўсюд асабістых звестак.

Аб’ектыў
«Антыпратэставы» Крымінальны кодэкс
2021.02.01 22:26

У дапрацаваным Крымінальным кодэксе зменіцца артыкул 342 (2) «Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». З дакументу вынікае, што парушэнне парадку арганізацыі і правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, у тым ліку публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), калі гэтае дзеянне здзейсненае неаднаразова, – караюцца арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Да артыкулу існуе і заўвага, у якой пазначаецца, што адказнасць панясе за парушэнне тая асоба, якая на працягу аднаго года два разы падвяргалася адміністратыўнаму спагнанню за адміністратыўныя правапарушэнні, прадугледжаныя артыкулам 24.23 Кодэксу аб Адміністратыўных правапарушэннях (цяпер гэта артыкул 23.34), і на працягу года пасля накладання двух адміністратыўных спагнанняў за такія дзеянні зноў парушыла парадак арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Адказнасць за «экстрэмізм»

У Кодэксе значна пашыраецца і павялічваецца адказнасць за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзелу ў ім». Адпаведны артыкул 361 прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

Пад злачынствамі экстрэмісцкай скіраванасці ў артыкуле маюцца на ўвазе злачынствы, учыненыя з матываў расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, а таксама з матываў варожасці або непрыязі ў дачыненні якой-небудзь сацыяльнай групы.

Павялічыцца адказнасць паводле артыкулу 369 – «Абраза прадстаўніка ўлады». За такое парушэнне прадугледжваецца штраф, або арышт, ці абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў са штрафам, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам.

Зменіцца артыкул 369 (3) «Публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання або ўцягванне асобаў ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах». Міжведамасная камісія змяняе фармулёўку ў другім абзацы: словы «да 3 гадоў» замяніць словамі «да 5 гадоў».

Hавiны
У КК увядуць новыя артыкулы для «дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу»
2021.02.26 09:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў