У Беларусі праваабаронцы прызналі яшчэ 7 палітвязняў


У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў у крымінальных справах праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заяваю, у якой прызнаюць яшчэ 7 асобаў палітвязнямі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнням прысуды ў выпадках справаў з палітычным кантэкстам. Прысуды Мікіту Харловічу (асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі), Дзмітрыю Цімашэнку (асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі), Аляксандру Дзеркачу (асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі), Юліі Кашаверавай (асуджаная на 1,5 года пазбаўлення волі), Аляксандру Каратчэню (асуджаны на 1,5 года пазбаўлення волі), Наталлі Раентавай (асуджаная на 8 месяцаў пазбаўлення волі), Мікіту Залатарову (няпоўнагадовы, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі), ёсць палітычна матываванымі.

Праваабаронцы лічаць неабходным патрабаваць для палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні іх захадаў і судовых рашэнняў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых захадаў, якія забяспечваюць яўку ў суд.

На 26 лютага ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызнаныя 258 асобаў.

Hавiны
«Партрэт пратэстоўца» – як выглядае сярэдні ўдзельнік пратэстаў?
2021.02.26 17:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў