Сястрычкі па Жодзіне. «Мы дзяліліся нават бялізнаю»


Пяць гераінь з фотасерыі «Сястрычкі» – дзяўчаты, якіх затрымалі на жаночым маршы 26 верасня 2020 года і адправілі на содні ў адну турэмную камеру. Усе яны перажылі страшную падзею, якая не зламала, а, наадварот узбагаціла іх і дадала веры ў людзей. За кратамі дзяўчаты сталіся сапраўднаю сям’ёй, дзе кожная падтрымлівае і дапамагае як можа. Дзякуючы такім жанчынам у Беларусі нарадзілася новая грамадская супольнасць – сястрынства, якую дакументуе Сяргей Лескець.

Стужка навінаў