Святлана Ціханоўскае ініцыявала стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага Цэнтру на базе «BYPOL»


Экс-кандыдат на прэзідэнта Святлана Ціханоўская ініцыюе стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага Цэнтру. Структура ствараецца на базе ініцыятывы «BYPOL».

На базе ініцыятывы «BYPOL» Святлана Ціханоўская прапанавала стварыць Сітуацыйна-аналітычны Цэнтр. Структура, якая на думку Святланы Ціханоўскай, неабходная падчас аднаўлення вулічнай актыўнасці беларусаў. Яна будзе займацца ў тым ліку і каардынацыяй дзеянняў актыўных групаў, ініцыятываў і арганізацыяў.

Але галоўнай задачай Цэнтру стануць захады па аднаўленні ў Беларусі законнасці і правапарадку.

«Праца «BYPOL» ужо дапамагла беларусам даведацца, што сярод людзей, якія носяць пагоны, дастаткова патрыётаў. Яны, як і ўсе мы, хочуць аднавіць законнасць у нашай краіне. І цяпер, калі беларусы нарошчваюць пратэстную актыўнасць, я даручаю «BYPOL» стварыць Сітуацыйна-аналітычны цэнтр. Яго мэта – скаардынаваць дзеянні актывістаў і павысіць эфектыўнасць нашай барацьбы за свае правы і свабоды. Я веру, што гэты крок дапаможа ўсім нам атрымаць доўгачаканую перамогу», – кажа Святлана Ціханоўская.

Hавiны
Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю на 2 месяцы
2021.02.26 17:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў