Беларусь пачынае вытворчасць расейскай вакцыны ад каронавіруса «Спутник V»


Беларускае фармацэўтычнае прадпрыемства РУП «Белмедпрэпараты» запускае вытворчасць расейскай вакцыны супраць каронавіруса «Спутник V», паведамляе ў сваім Telegram-канале Мінздароўя.

Расейская кампанія «Генериум» перадала Беларусі тэхналогіі. Цяпер адбываецца працэдура разліву першых серыяў вакцыны «Гам-КОВИД-Вак» («Спутник V»). Пасля вывучэння гэтай вакцыны беларуская кампанія «Белмедпрэпараты» распачне напрацоўванне прамысловых серыяў прэпарату. Таксама на базе беларускага прадпрыемства ладзіцца тэставанне тэхналогіі поўнага цыклу выпуску вакцыны «Спутник V» у Беларусі.

«Гэта добры старт нашага навукова-медычнага ўзаемадзеяння», – адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Hавiны
Краіны Еўразвязу папярэдне дамовіліся аб увядзенні сертыфікатаў вакцынацыі. З імі могуць пачаць пускаць у Еўропу
2021.02.26 11:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў