202 дні пасля выбарчых пратэстаў. У Беларусі 258 палітвязняў і надалей ніводнай справы за гвалт сілавікоў


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 202 дні. «Белсат» узгадвае галоўныя падзеі гэтага дня.

Штаб Ціханоўскай рыхтуецца да масавых пртэстаў

На базе ініцыятывы «BYPOL» Святлана Ціханоўская прапанавала стварыць Сітуацыйна-аналітычны Цэнтр. Структура, якая на думку Святланы Ціханоўскай, неабходная падчас аднаўлення вулічнай актыўнасці беларусаў. Яна будзе займацца ў тым ліку і каардынацыяй дзеянняў актыўных групаў, ініцыятываў і арганізацыяў.

Але галоўнай задачай Цэнтру стануць захады па аднаўленні ў Беларусі законнасці і правапарадку.

«І цяпер, калі беларусы нарошчваюць пратэстную актыўнасць, я даручаю «BYPOL» стварыць Сітуацыйна-аналітычны цэнтр. Яго мэта – скаардынаваць дзеянні актывістаў і павысіць эфектыўнасць нашай барацьбы за свае правы і свабоды. Я веру, што гэты крок дапаможа ўсім нам атрымаць доўгачаканую перамогу», – кажа Святлана Ціханоўская.

Даведка

Улады імкнуцца крыміналізаваць пратэст

Улады маюць намер істотна павялічыць адказнасць, у тым ліку і крымінальную, за ўдзел у масавых акцыях. Праект новага Крымінальнага кодэксу даслалі ў рэдакцыю чытачы «Белсату».

Паводле крыніцаў «Белсату», камісія мусіць да 1 сакавіка распрацаваць законапраект. А 15 сакавіка дакумент ад міжведамаснай групы мусіць трапіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Стваральнікі дакументу дзеля «дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны» маюць намер увесці ў КК новыя артыкулы і склады злачынстваў, якімі прадугледжваецца адказнасць за экстрэмізм, неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, распаўсюджванне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі, а таксама незаконны збор і распаўсюд асабістых звестак.

Hавiны
У новым Крымінальным кодэксе з’явіцца адказнасць за ўдзел у масавых акцыях
2021.02.26 16:23

Судовы канвеер

У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва агучылі прысуд у справе былога дырэктара Магілёўскай абласной дырэкцыі ААТ «Белгазпрамбанк» Сяргея Кармызава.

Андрэй Кухарчык
Фота: racyja.com

Сяргея Кармызава прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэксу – за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. Суддзя агучыла яму прысуд – 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, штраф 300 базавых велічыняў, пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых работаў, тэрмінам на 5 гадоў.

Hавiны
Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю на 2 месяцы
2021.02.26 17:44

Праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнням прысуды ў выпадках справаў з палітычным кантэкстам. Прысуды Мікіту Харловічу (асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі), Дзмітрыю Цімашэнку (асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі), Аляксандру Дзеркачу (асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі), Юліі Кашаверавай (асуджаная на 1,5 года пазбаўлення волі), Аляксандру Каратчэню (асуджаны на 1,5 года пазбаўлення волі), Наталлі Раентавай (асуджаная на 8 месяцаў пазбаўлення волі), Мікіту Залатарову (няпоўнагадовы, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі), ёсць палітычна матываванымі.

Сяргей Кармызаў на судзе.
Фота: Белсат

Праваабаронцы лічаць неабходным патрабаваць для палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні іх захадаў і судовых рашэнняў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых захадаў, якія забяспечваюць яўку ў суд.

На 26 лютага ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызнаныя 258 асобаў. Пры гэтым следчыя так і не распачалі ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў за гвалт.

Аналітыка
Ці сапраўды існавала «тэрарыстычная група» Аўтуховіча? Аналізуем гучную справу
2021.02.26 20:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў