Пазбаўляюць ліцэнзіі адваката палітзняволенай Сафіі Сапегі


Адвакат Аляксандр Філановіч паведаміў, што не прайшоў атэстацыю ў Міністэрстве юстыцыі і цягам месяца яму скасуюць ліцэнзію на адвакацкую дзейнасць. Аляксандр Філановіч – абаронца палітзняволенай Сафіі Сапегі.

«Не прайшоў атэстацыю ў Мінюсце. Недастаткова кваліфікаваны. Цягам месяца скасуюць ліцэнзію адваката. Адкрыты для прапановаў…» – напісаў Аляксандр Філановіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Філановіч да апошняга часу бараніў інтарэсы палітзняволенай Сафіі Сапегі.

Нагадаем, Сафія Сапега была затрыманая 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасля прымусовага прызямлення самалёта «Ryanair». Пасля затрымання Сапегу трымалі ў СІЗА, а з канца чэрвеня перавялі пад хатні арышт. 21 снежня 2021 году Следчы камітэт паведаміў, што яе справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Сапезе выставілі абвінавачанні па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Hавiны
«Набліжае да нашых мэтаў». Юрыст Кірылюк распавёў, на што паўплывае расследаванне ФБР пра «Ryanair»
2022.01.22 11:54

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў