На Алену Гнаўк завялі яшчэ дзве крымінальныя справы, пенсіянерка застаецца пад арыштам


Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

Сёння пасля 15 содняў арышту з ізалятару часовага ўтрымання Пружанаў павінна была выйсці Алена Гнаўк, але сваякі яе так і не дачакаліся.

«Патэлефанавалі следчыя і сказалі, што на Алену Пятроўну завялі новыя крымінальныя справы, на падставе адной з іх яна застанецца ў ІЧУ яшчэ на тры дні. Што будзе далей, што за справы – на жаль, мы больш нічога не ведаем», – распавялі «Белсату» сваякі Алены Гнаўк.

У Пружанскім ІЧУ пенсіянерку трымаюць з 11 студзеня, за парушэнне адбывання «хатняй хіміі».

Гэтым «парушэннем» сталі мяхі на плоце «паводле схемы БЧБ», якія міліцыянты палічылі пікетаваннем. За гэта жанчына была аштрафаваная на 50 базавых велічыняў.

Жанчыне забаранілі перадаваць перадачы, чытаць і пісаць, тады Алена Пятроўна абвесціла галадоўку, стан ейнага здароўя пагоршыўся. Калі гэтая інфармацыя з’явілася на «Белсаце», міліцыі давялося апраўдвацца і заяўляць, што жанчына спыніла галадоўку і пачуваецца добра.

Нагадаем, што паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу пенсіянерка асуджаная на 3 гады «хатняй хіміі».

Hавiны
Міліцыя заяўляе, што Алена Гнаўк спыніла галадоўку
2022.01.19 19:53

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў