25 тыс. менчукоў перайшлі на электронныя жыроўкі


Новая форма жыровак у PDF-фармаце набірае ўсё большую папулярнасць сярод менчукоў. Пра гэта паведамляе Партал камунальнай пісьменнасці. Колькасць іх атрымальнікаў ужо склала каля 25 тыс. чалавек.

Каб перайсці на электронныя жыроўкі, менчукі могуць зайсці на сайт ерсц.бел і ў цэнтры старонкі націснуць на банер «Замовіць электроннае паведамленне». Адзіная ўмова: пашпартныя звесткі павінны запаўняць уласнікі. Зацвярджэнне заяўкі складзе ад 15 хвілін да трох содняў, калі яе падаюць у выходныя.

Hавiны
У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне
2019.09.23 13:18

Жыхарам іншых гарадоў трэба трэба прыйсці ў свой разлікова-даведачны цэнтр з пашпартам і напісаць заяву з указаннем электроннай пошты, на якую будуць прыходзіць жыроўкі.

Партал адзначае, што ў Менску для раздрукоўкі паведамленняў штомесяц выдаткоўваецца каля 4,5 т паперы. Між тым для вытворчасці кожнай тоны высякаецца больш за 20 дрэваў. Таксама распаўсюд друкарскай прадукцыі патрабуе матэрыяльных і працоўных выдаткаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў