25 кастрычніка ўначы да –7. 26-27 – пагаршэнне надвор'я


Сіноптыкі паведамляюць, што бліжэйшымі днямі Беларусь будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфармаваным у халоднай паветранай масе.

Уначы пераважна без ападкаў, але да – 7, на паўднёвым захадзе тэмпература не апусціцца ніжэй + 3. А

Удзень да + 4; на паўднёвым захадзе да + 7.

26-27 кастрычніка надворʼе будуць вызначаць франтальныя раздзелы. Чакаецца пагаршэнне ўмоваў надворʼя.

26 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), па поўначы ў асобных раёнах моцныя ападкі. Ноччу і раніцай слабы галалёд, месцамі моцны парывісты вецер.

Уначы ад -5 да + 6, удзень ад + 1 да + 9.

27 кастрычніка таксама пройдуць дажджы, па поўначы магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература ўначы да + 8, удзень да + 11.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў