25 гадоў таму ў Беларусі адбылася першая дэнамінацыя

Роўна 25 гадоў таму, 20 жніўня 1994 года, у Беларусі адбылася першая ў сучаснай гісторыі дэнамінацыя. Тады ўлады краіны прынялі рашэнне акругліць адзін нуль. Такім чынам гэтая дэнамінацыя была 10-кратнай.

У абарот былі ўведзеныя новыя грашовыя купюры, якія замянілі ўведзеныя ў 1992 грашовыя знакі з выявамі звяроў.

Гэтак выглядалі грошы ад 1992 году

Грашовыя купюры да 1992 году. Фота: Нацбанк

І такія з’явіліся ў 1994

Грашовыя купюры пасля 1994 году.
Фота: Нацбанк

Штогод з моманту першай дэнамінацыі зʼяўляліся купюры ўсё большым наміналам.

Купюра ўведзеная ў абарачэнне ў 1994 годзе. Фота: Нацбанк
Купюра ўведзеная ў абарачэнне ў 1995 годзе. Фота: Нацбанк
Купюра ўведзеная ў абарачэнне ў 1996 годзе. Фота: Нацбанк
Купюра ўведзеная ў абарачэнне ў 1999 годзе. Фота: Нацбанк
Купюра ўведзеная ў абарачэнне ў 1998 годзе. Фота: Нацбанк

Літаральна праз некалькі месяцаў, як была ўведзеная купюра вартасцю ў 1 мільён рублёў, адбылася другая дэнамінацыя. З 1 снежня 2000 году Нацбанк ануляваў тры нулі і такім чынам у беларусаў з’явіліся новыя грошы.

Грошы пасля дэнамінацыі ў 2000 годзе. Фота: Нацбанк

Але і пасля таго, як былі прыбраныя нулі, з часам пачалі з’яўляцца новыя купюры ўсё большай вартасці. Гэтак у 2002 годзе Нацбанк уводзіць у абарачэнне 20 тысячныя і 50-тысячныя купюры.

Фота: Нацбанк
Фота: Нацбанк

У 2005 годзе з’явілася 100-тысячная купюра.

Фота: Нацбанк

А ў 2012 годзе ў Беларусі з’явіліся і 200 тысячаў рублёў.

Фота: Нацбанк

Неўзабаве пасля гэтага ў краіне адбылася і трэцяя, самая буйная, дэнамінацыя. З 1 ліпеня 2016 году з купюраў прыбралі ажно чатыры нулі.

Hавiны
Беларусь – лідар сярод краінаў былога СССР па колькасці дэнамінацыяў
2016.07.04 09:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў