«25 гадоў на сцэне»: Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць вялікі сольны канцэрт


Выступіць музыка 2 лістапада ў вялікай зале КЗ «Менск» разам з WZ-Orkiestra. Паўдзельнічаць у канцэрце запрошаныя і спецыяльныя госці, імёны якіх пакуль не разгалошваюцца.

Вайцюшкевіч паабяцаў «падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы», а таксама заспяваць песні, якія даўно не выконваў.

Кошты на квіткі пачынаюцца ад 20 рублёў і прадаюцца ў праз інтэрнэт і на месцы.

На пачатку 90-х ён увайшоў у склад гурта «Палац», а пасля ў «Крыві», а першую сваю сольную песню выканаў у складзе праекту «Народны альбом» 20 гадоў таму.

Цяпер на рахунку Вайцюшкевіча 19 сольных альбомаў і незлічоная колькасць канцэртаў, якія ён дае ў Беларусі, што праўда, нелегальна. Ягоныя канцэрты па ўсёй Беларусі зрываліся з розных прычынаў. Ад пачатку 2017 году ўсе канцэрты музыкі адбываліся афіцыйна.

Зміцер Вайцюшкевіч удзельнічаў у запісе праграмы Belsat Music Live

Днямі ў Менску выступіў яшчэ адзін музыка з «чорных спісаў» Лявон Вольскі.

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў