Як правільна спачуваць палітвязням? Пішуць журналіст Мелказёраў і былы зняволены Кныровіч


Пачалося з аповеду аўтара канала «Жизнь-малина» пра вясёлую пераднавагоднюю пасядзелку з пяццю жанчынамі і сабакам.

Мікіта Мелказёраў. Кадр х відэа: жизнь-малина / Youtube

Журналіст Мікіта Мелказёраў, які раней пісаў для «Трыбуны» і «Onliner», а цяпер бярэ вялікія інтэрв’ю на Youtube-канале «Жизнь-малина», расказаў на Zerkalo.io пра адчуванне віны перад палітычнымі зняволенымі.

Ён згадаў, як да яго ў госці завіталі пяць жанчын з сабакам, і як ён «крыху напружыўся», бо не любіць вялікія кампаніі і бо «гэта неяк не так: святкаваць, спяваць, піць, весяліцца і праяўляць іншы геданізм, калі твае сябры, таварышы, знаёмыя, наогул усяляк прыемныя людзі сядзяць па турмах». Ён заўважыў, як за паўтара года ў яго з’явілася адчуванне віны «прырода якога безумоўна зразумелая, але не правамерная».

«У беларускай гісторыі ёсць ахвяры – літаральныя і фігуральныя, але жалобы няма, – разважаў Мелказёраў. – Прынамсі, не павінна быць з пераборам. Таму што жалоба – гэта кропка і безнадзёга. Калі мы будзем так сябе пазіцыянаваць, то ўсялякай надзеі сітавіна час замаўляць труну».

Ён вырашыў, што вызваляюць учынкі і дзеянні. Мог бы гінуць ад слёз па калегу Аляксандру Івуліну, які даў яму сігнал уцякаць з Беларусі, а сам аказаўся за кратамі. Але калі працягне ягоную справу з беларускім Youtube, карысці будзе больш.

«Чалавеку ўласціва рабіць выбар прасцей, – працягнуў разважанне журналіст. – Гараваць, праяўляўшы салідарнасць палітвязням адсутным намаганнем волі – так сабе варыянт. А добры настрой і шчасце як яго заканамерны вынік – гэта заўсёды намаганне. Няшчасныя не напружваюцца».

Мелказёраў расказаў, што перапісваўся з былым палітычным зняволеным, які ўжо не ў Беларусі. Той расказаў, што яго затрымалі перад паездкай з сябрамі на прыроду. Сябры не хацелі ехаць без яго, а той з няволі адказаў, «каб не выдумлялі, працягвалі жыць нармальным жыццём і расказвалі пра яго ў лістах».

Чалавек з няволі пісаў Мелказёраву, што тады і ён будзе адчуваць гэтае нармальнае жыццё, бо «салідарнасць не ў тым, каб сядзець удома і пакутаваць», а «ў тым, каб чалавек, які знаходзіцца ў турме, адчуваў, што ён не адзін, што яго чакаюць і цэняць».

Бізнесовец Аляксандр Кныровіч. У 2018-м годзе яму прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 17 жніўня 2021 году стала вядома пра яго вызваленне. Варшава, Польшча 17 верасня 2021 г.
Фота: Белсат

Мелказёрава падтрымаў Аляксандр Кныровіч – бізнесовец і да зняволення папулярны блогер, які правёў у няволі чатыры з паловай года паводле як мінімум неадназначнай справы аб хабары.

Кныровіч напісаў на Facebook, «як правільна спачуваць», і працытаваў савецкі вестэрн «Чалавек з бульвару капуцынаў»: «Білі, зараджай!».

Былы зняволены расказаў, што калі быў за кратамі, «зусім не хацеў, каб пакутаваў хтосьці акрамя мяне», і падкрэсліў: было дастаткова таго, што ўжо здарылася з ім. Тады ён хацеў, каб блізкія зрабілі дзеля яго тое, што могуць, а потым «жылі максімальна поўным жыццём», а не мучыліся, што «ён там пакутуе, як жа мы тут?»

«І калі ўжо мне было недаступнае нармальнае штодзённае чалавечае жыццё, дык я хацеў адчуваць яго дыханне, праз іхныя адчуванні, іхныя эмоцыі, – піша Кныровіч. – Гэта было вельмі і вельмі важна! А інакш атрымліваецца, што ты не толькі сам патрапіў пад раздачу, але яшчэ і сапсаваў жыццё навакольным. І тое, што ты сядзіш «за іх» (гэта значыць, «за нас»), нічога не мяняе. З гэтым – цяжка. Гэта – толькі пагаршае дэпрэсію».

Кныровіч заклікаў не сумаваць на святы «нават у гэтай сітуацыі» – ён упэўнены, што «Новы год быў і на вайне, і ў канцлагеры». Таму былы зняволены заклікаў на святы павесяліцца і абавязкова паведаміць аб гэтым зняволеным, бо гэта дасць ім шмат пазітыўных эмоцыяў. Гэта, піша ён, трэба і на тое, каб «тыя, хто ўсё гэта ўчыніў», ведалі, што вам зусім не весела.

Інтэрв’ю
Заторкнуць сабе рот – горш за турму: Кныровіч пра зняволенне, эміграцыю, сцяг і шанцы на перамены
2021.09.20 08:30

***

Пісаць лісты палітвязням можа любы ахвочы, адрасы зняволеных ёсць тут.

АА belsat.eu

Стужка навінаў