У Слуцку ў карыстальнікаў «МТС» знікла мабільная сувязь

У карыстальнікаў мабільнай сувязі кампаніі «МТС» у Слуцку цалкам знікла сувязь. Аператары кампаніі кажуць, што спецыялісты разбіраюцца з праблемаю, піша выданне kurjer.info.

Карыстальнікі мабільнай сувязі «МТС» у Слуцку – без сувязі. Фота: Kurjer.info

25 лістапада ў Слуцку ў карыстальнікаў «МТС» знікла сувязь.

«На жаль, такая сітуацыя ўва ўсіх абанентаў у Слуцку. Нашыя адмыслоўцы ўжо на месцы разбіраюцца, у чым прычына. Бліжэйшым часам павінны аднавіць сувязь – і галасавую, і мабільны інтэрнэт. Трэба чакаць. Павінны аднавіць абслугоўванне», – распавялі ў кантактным цэнтры кампаніі.

Блэкаўты, паўэрбанкі і цёплыя шкарпэткі. Ці зможа Расея знішчыць энергетыку Украіны?

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны