Сілавікі затрымалі галоўнага інжынера «Менскэнерга», а ў «Віцебскэнерга» – ператрус


Затрыманы вядучы інжынер «Менскэнерга» за распаўсюджванне і перадачу персанальных звестак «экстрэмісткім» тэлеграм-каналам. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт. Імя затрыманага не называецца.

Вядучы інжынер «Менскэнерга», якога затрымалі. Скрыншот з відэа: skgovby/Telegram

Галоўным следчым упраўленнем яму прад’яўлена абвінавачанне па ч.6 арт.16 і ч.3 арт.130 КК («Распальванне варожасці і варожасці, учыненая групай асоб»).

«Выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, фігурант перадаў адміністратарам дэструктыўных рэсурсаў асабістыя дадзеныя больш за 500 службовых асоб нашай краіны, якія ў далейшым былі размешчаны ў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах», – паведамілі ў СК.

Таксама 25 лістапада на працу ў РУП «Віцебскэнерга» прыходзілі сілавікі з ператрусам да начальніцы аддзелу бухгалтарскага ўліку і эканамічнага планавання. Вядома, што яе адразу забралі ў КДБ, а потым арыштавалі на 15 содняў і змясцілі ў ІЧУ. Яе імя высвятляецца.

Hавiны
Бацьку семярых дзяцей асудзілі на год і дзесяць месяцаў калоніі за каментары
2022.11.25 18:27

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў