Парламент Нідэрландаў прызнаў Расею дзяржавай – спонсарам тэрарызму

Палата прадстаўнікоў Нідэрландаў назвала Расею дзяржавай – спонсарам тэрарызму праз уварванне ва Украіну. Большасць дэпутатаў парламенту краіны падтрымалі ініцыятыву дэпутата Тома ван дэр Леэ, паведамляе выданне nrc.nl.

Наступствы абстрэлу шпіталю ў Запарожскай вобласці Украіны. 23 лістапада 2022 года. Фота: Аляксандр Старух / Telegram

Заканадаўства Нідэрландаў не прадугледжвае наступстваў для пэўнай краіны, якую аб’явілі спонсарам тэрарызму. Тым не менш большасць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў краіны падтрымалі ініцыятыву дэпутата Тома ван дэр Леэ і прагаласавалі за тое, каб аднесці Расею да дзяржаваў – спонсараў тэрарызму. Міністр замежных справаў Нідэрландаў Вопке Гукстра заявіў, што хацеў бы, каб Расею праз уварванне ва Украіну асудзілі ўсе краіны NATO.

23 лістапада Дэпутаты Еўрапарламенту ўхвалілі рэзалюцыю аб прызнанні Расеі дзяржаваю – спонсарам тэрарызму. Дакумент падтрымалі 494 асобы, супраць былі 58.

Еўрапарламент прызнаў Расею дзяржавай – спонсарам тэрарызму

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны