МУС дадало ў спіс «экстрэмістаў» 178 чалавек. Таксама пашырыўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 25 лістапада ў чарговы раз абнавіла спіс «экстрэмістаў» і дадала ў яго яшчэ 178 чалавек. Большая частка з іх – асуджаныя паводле арт. 342 і 369 Крымінальнага кодэксу, якія цяпер адбываюць пакаранне.

Так, у спіс трапілі палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, дэпартаваны фігурант «справы карагодаў» Данііл Чамаданаў, асуджаная да «хатняй хіміі» керамістку Наталлю Карнееву. Другі раз у Спіс унеслі асуджанага Андрэя Маслава – студэнта, які «хацеў дапамагаць Украіне».

Праваабаронцы адзначаюць, што ў спіс «экстрэмістаў» уносяць сем’ямі і цэлымі рэгіёнамі: толькі ў гэтым абнаўленні налічваецца 36 жыхароў Бабруйску.

Такім чынам цяпер у спісе 2059 чалавек.

Таксама вялікае папаўненне ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў шэраг каналаў і старонак у Instagram «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Сярод іх тэлеграм-канал «Пагоня», старонкі ў Instagram: «euroradio», «freebelaruscenter», «pagoniagrodna», «torturesbelarus2020» і іншыя.

Каментар
«Спіс экстрэмістаў», «спіс тэрарыстаў» – што з таго асобам, якіх туды занеслі?
2022.10.28 18:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў