Лукашэнка на «Боінгу» прыляцеў у Гомель кантраляваць сельскую гаспадарку і раскрытыкаваў беларускі народ


Аляксандр Лукашэнка зладзіў нараду ў Гомлі. На гэтае мерапрыемства ён прыляцеў на дзяржаўным «Боінгу-767». Нараду прысвяцілі сельскай гаспадарцы, але шмат словаў было пра незалежнасць краіны і вайну, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Нарада ў Гомлі.
Фота: president.gov.by

З Менску ў Гомель Лукашэнка прыляцеў на дзяржаўным «Боінгу-767». На гэтым самалёце ён лятаў у Арменію на саміт АДКБ. Адлегласць са сталіцы да Гомля складае 283 кіламетры.

У Гомлі адбылася нарада, прысвечаная сельскай гаспадарцы. Але самаабвешчаны кіраўнік Беларусі разважаў не толькі пра збожжа і ўраджай, але і пра незалежнасць краіны.

«Паверце, час вельмі сур’ёзны: ці мы застаемся дзяржавай, ці нам трэба думаць пра іншыя варыянты – але гэта ўжо без мяне. Мы не дарма трыццаць гадоў песцілі і няньчылі сваю дзяржаву, дзеля таго, каб хоць нашыя дзеці жылі свабодна, незалежна. Калі хтосьці разумее гэтую свабоду і незалежнасць (гэта не вас датычыць, а нашага народу), што «я што хачу, тое і варачу»: хачу працую, хачу не – ні ў адной дзяржаве гэтага няма і не будзе. Свабода і незалежнасць – гэта магчымасці», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць, што беларусы не разумеюць яго, і таму ён раскрытываў народ.

«Што яшчэ трэба? Хочаце пад бізуном некага хадзіць, паходзіце. Але тады з вамі размаўляць вось у такім складзе ніхто не будзе. Возьмуць бізун, і будзеце бегчы наперадзе. Скапыціцеся, як у народзе кажуць, адстанеце – вы ведаеце, што будзе. З намі гэта было ўжо восемдзесят таму гадоў таму: нам спрабавалі гэта прадэманстраваць. І па Беларусі прайшліся так, што мы да гэтага часу чхаем. Менавіта так востра сёння стаіць пытанне. І вы ў Гомельскай вобласці гэта адчулі: гэта тут побач з вамі. Так гэта проста пах панюхалі. Не хочацца, каб нашы дзеці ўзялі зброю і пайшлі абараняць сваю краіну. Мне гэтага абсалютна не хочацца. Калі камусьці з вас хочацца, устаньце і скажыце – мы забяспечым.Таму лепш давайце мы з вамі сціснуўшы зубы будзем працаваць і даваць вынік», – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі візіту ў Канаду
2022.11.25 11:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў