«Кракаў – Варшава – Вільня». Паміж Польшчай і Літвой пойдзе прамы цягнік


Літоўская чыгунка «LTG» і польскі перавозчык «PKP Intercity» 11 снежня запускаюць цягнікі з Вільні і Каўнаса ў Кракаў і Варшаву, паведамляе літоўскі партал «LRT.lt».

Цягнік Літоўскай чыгункі. Крыніца: nedelia.lt

Цягнікі паміж Літвой і Польшчай будуць хадзіць штодня, праз буйныя гарады па маршруце Вільня – Каўнас – Варшава – Кракаў. Рэйс уключае хуткую перасадку на памежнай станцыі Моцкава, бо Літва і Польшча маюць розныя чыгуначныя каляіны. Штодзённыя цягнікі ў Варшаву таксама будуць праходзіць праз Беласток і іншыя польскія гарады.

Квіткі на цягнікі да Польшчы можна будзе набыць з 25 лістапада на сайце кампаніі «LTG», праз мабільны дадатак кампаніі і ў касах чыгуначных вакзалаў, а таксама на сайце «PKP Intercity». Стандартны білет з Вільні да Варшавы будзе каштаваць 25 еўраў, а стандартны білет да Кракава – 30 еўраў. Для дзяцей да 12 гадоў будуць зніжкі. Правоз ровара будзе каштаваць 10 еўраў, а правоз жывёліны – 5 еўраў.

Літоўскі цягнік будзе адпраўляцца з Вільні ў 12:10, з Каўнаса – у 13:20, у Варшаву ён прыбудзе ў 20:13, а ў Кракаў у 23:39. З Кракава цягнік будзе выходзіць у 4:01, з Варшавы ў 7:35, прыбыццё ў Каўнас запланаванае ў 16:25, а ў Вільню – у 17:34.

Паездка з Вільні ў Варшаву з перасадкаю зойме каля 9 гадзінаў.

Hавiны
Латвія дэмантуе мост на мяжы з Беларуссю
2022.11.24 15:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў