Кіраўнік МУС распавёў пра новыя падраздзяленні сілавікоў

Міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў распавёў, што новыя падраздзяленні МУС створаць на падставе досведу вайны ва Украіне. Спецатрады сілавікоў з’явяцца ўва ўсіх вобласцях і будуць мець нават бранятэхніку, заявіў кіраўнік ведамства ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Іван Кубракоў. Фота: БелТА

У падраздзяленні МУС, якое мае зʼявіцца ў Беларусі, будуць служыць тыя, хто ўжо прайшоў службу ў спецназе ўнутраных справаў. Кіраўнік міністэрства Іван Кубракоў распавёў, што падраздзяленне будзе мець выведку, кіналагічную службу, бранятэхніку. МУС мае намер стварыць такія падраздзяленні ўва ўсіх рэгіёнах краіны. Паводле міністра, на стварэнне не вылучаліся дадатковыя бюджэтныя сродкі: іх створаць за кошт аптымізацыі органаў унутраных справаў і самых унутраных войскаў:

«Я ўпэўнены, што з укамплектаваннем гэтага падраздзялення праблемаў не будзе. Матывацыя вельмі і вельмі высокая ў нашых маладзёнаў, каб служыць у такіх падраздзяленнях».

Кубракоў таксама дадаў, што ўжо рыхтуецца праект указу пра стварэнне новага спецпадраздзялення.

Валерый Карбалевіч: «Лукашэнка прама ўсім заяўляў: я хачу поўнай улады!»

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны