Арэстовіч патлумачыў, чаму Зяленскі не сустракаецца з Ціханоўскай


Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч выказаў меркаванне, што Лукашэнка прыкладае намаганні, каб не даць уцягнуць Беларусі ў вайну. Таму сустрэча Зяленскага з Ціханоўскаю можа падштурхнуць таго да «прыняцця эмацыйнага рашэння», сказаў Арэстовіч у праграме «Фейгин Live».

Святлана Ціханоўская і Аляксей Арэстовіч.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Афіцыйны Кіеў не хоча даваць Аляксандру Лукашэнку падставаў прыняць эмацыйнае рашэнне і ўступіць у баявыя дзеянні ва Украіне на баку Расеі.

«Эфектыўны кантроль Беларусі ажыццяўляе Лукашэнка. Ён манеўруе максімумальна, робячы ўсё, каб не даць уцягнуць Беларусі ў вайну. Тут магчыма так: дапамагаць яму манеўраваць або перашкаджаць яму манеўраваць, павялічваючы шанцы ўступлення Беларусі ў вайну, ці, яшчэ горш, прымусіць яго прыняць эмацыйнае рашэнне, пра якое, магчыма, тройчы пашкадуе, але тым не менш падняць узровень эскалацыі ды ўзровень уцягнутасці Беларусі ў вайну», – сказаў Аляксей Арэстовіч.

На думку дарадцы кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны, сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Святланаю Ціханоўскаю можа звузіць магчымасці Украіны і пашырыць Расеі, бо будзе «максімальна спрыяць прыняццю рашэння Лукашэнкі пра ўступленне Беларусі ў баявыя дзеянні».

Аналітыка
«Падчас вайны шукаюць саюзнікаў, а не ствараюць праціўнікаў». Што не так з пазіцыяй Украіны наконт Беларусі
2022.10.20 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў