Замест апошняга слова Ціханоўскага выдалі яго новую песню. ВІДЭА


Супольнасць «Страна для жизни» зрабіла песню на словы Сяргея Ціханоўскага, напісаныя ім у турме. Праспявалі Сяргей Kosmas і Вольны хор.

Святлана Ціханоўская – жонка зняволенага Сяргея Ціханоўскага – тлумачыць у Telergam: пакуль учора яна выступала з прамовай у Еўрапарламенце, у гомельскім СІЗА № 3 завяршаўся суд над ейным мужам. Ціханоўскі прамаўляў на судзе апошняе слова. Вырак маюць агучыць 14 снежня.

«Мае словы чуў увесь свет, – піша Святлана Ціханоўская. – Словаў Сяргея не чуў ніхто. Вось што такое быць палітвязнем і лідарам для людзей у Беларусі. Але Сяргей Ціханоўскі не быў бы сабой, калі б не знайшоў выйсця нават з такой спробы здрадзіць ягонае імя і голас забыццю».

Hавiны
Што твіцяць еўрадэпутаты пра выступ Ціханоўскай
2021.11.24 21:51

Сяргей Ціханоўскі за кратамі напісаў песню «Этот путь». А створаная ім «Страна для жизни» зладзіла запіс: вакаліст – Сяргей Kosmas (які спяваў з Ціханоўскім «Муры» на расейскай і беларускай мовах, выступаў на мітынгу Ціханоўскай), на бэк-вакале – Вольны хор.

Паводле Святланы Ціханоўскай, адказ на пытанне, як Сяргей, якое ёй часта задаюць, ёсць у песні: гэта радкі «Пусть вокруг тюрьма, свобода – она внутри».

«Сяргей ведае, што я, нашыя дзеці і вялізная колькасць беларусаў чакаем, калі зможам убачыць яго, – піша Святлана Ціханоўская. – Сяргей упэўнены, што гэта не апошняе ягонае слова, якім бы ні быў вырак 14 снежня.

Ён разумее, што сядзіць без віны і толькі дзеля таго, каб у нас з вамі была магчымасць працягваць працаваць дзеля вызвалення яго і тысячаў нявінных людзей, як ён».

Яна таксама пагаджаецца са словамі з песні: «Я горжусь, всем сердцем горжусь, что я – беларус». Ціханоўская піша, што кожны дзень адчувае гонар за гэта і хоча, каб як найхутчэй муж заспяваў гэтыя радкі на волі.

Сяргея Ціханоўскага вінавацяць у арганізацыі масавых закалотаў (ч. 1 арт. 293 КК РБ), распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК РБ), перашкодзе працы ЦВК (ч. 2 арт. 191 КК РБ) і арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ).

Разам з ім у справе праходзяць адзін з лідараў пратэсту Мікола Статкевіч, блогер Ігар Лосік («Беларусь головного мозга»), актывісты Уладзімір Цыгановіч, Дзмітрый Папоў і Арцём Сакаў. На суд не пускаюць сваякоў, але пускаюць работнікаў дзяржаўных медыяў.

Артыкулы
Статкевіча выдалілі да спрэчак, Лосік ходзіць у масцы – хавае ўсмешку: як ідзе суд у «справе Ціханоўскага»
2021.09.08 11:41

Сяргей Ціханоўскі да выбараў-2020 быў аўтарам Youtube-каналу «Страна для жизни» аб праблемах звычайных беларусаў, перад выбарамі заснаваў аднайменны палітычны рух. Спачатку выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзідэнцтва самастойна, але пазней падтрымаў ідэю Статкевіча пра «кандыдатаў пратэсту». Яму не далі зарэгістраваць уласнай ініцыятыўнай групы, пасадзіўшы пад арышт за «несанкцыянаванае мерапрыемства» падчас падачы дакументаў. Замест яго ў кандыдаты пайшла жонка, ён стаў ейнаю даверанай асобай.

Сяргея затрымалі 29 траўня ў Горадні ў выніку правакацыі на легальным пікеце: сам ён у канфлікце не браў удзелу, спрабаваў сысці ад нападніцы. За чатыры гадзіны да інцыдэнту Лукашэнка апісаў нейкае здарэнне, вельмі падобнае да пазнейшай правакацыі супраць Ціханоўскага. Пасля той правакацыі распачыналі справу за «гвалт міліцыянту», аднак цяпер за гэта не збіраюцца судзіць нікога з тых, суд над кім прызначылі на 24 чэрвеня.

Абноўлена
У Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Людзі прыйшлі да міліцыі. ВІДЭА
2020.05.29 21:10

АА belsat.eu

Стужка навінаў