Яшчэ 700 іракскіх курдаў захацелі вярнуцца дадому


Мігранты ў транспарта-лагістычным цэнтры ў «Брузгах». 19 лістапада 2021 года.
Фота: Sputnik

Каля 700 асобаў, якія захраслі ў Беларусі, падалі заявы аб добраахвотным вяртанні ў іракскі Курдыстан. Пра гэта паведаміў 24 лістапада прэс-сакратар Рэгіянальнага ўраду Курдыстану Джуціяр Адзіль, піша партал Kurdistan.

«700 імігрантаў зарэгістравалі свае імёны для добраахвотнага вяртання ў Курдыстан», – сказаў ён.

Паводле яго, урад Курдыстану працягвае супрацоўнічаць з федэральным урадам Іраку, еўрапейскімі краінамі і рознымі арганізацыямі, каб вырашыць праблему мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай.

Між тым на 25 лістапада быў запланаваны чарговы рэйс з Менску ў Багдад, на якім планавалася вывезці мігрантаў. Але ў раскладзе аэрапорту «Менск» ён пазначаны як адменены.

Hавiны
Яшчэ 118 мігрантаў адляцелі з Беларусі. Але атакі на Польшчу не спыняюцца
2021.11.23 10:29

МГ belsat.eu

Стужка навінаў