У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў шпіянажы на Расею

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ЮШ / Белсат

У Польшчы затрыманы 66-гадовы мужчына, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Расеі. Пра гэта паведамляе польская пракуратура.

Пракуратура выставіла мужчыну афіцыйныя абвінавачанні.

Як заяўляецца, падазраваны Радаслаў С. садзейнічаў Марціну К., затрыманаму паводле аналагічных абвінавачанняў у траўні гэтага года.

Суд санкцыянаваў арышт 66-гадовага мужчыны тэрмінам на тры месяцы.

Марціна К. падазраюць у тым, што перадаваў расейскім спецслужбам інфармацыю і матэрыялы пра вайсковыя аб’екты, кампаніі і грамадзянаў Польшчы.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны