Невядомыя ўзламалі тэлеграм-канал «Радыё Свабода», але рэдакцыя хутка вярнула доступ да яго

Прыкладна ў 18.45 25 лістапада карыстальнікі заўважылі, што з тэлеграм-каналам «Радыё Свабода» нешта адбываецца – на ім пачалі з’яўляцца допісы ў стылі праўладных каналаў і спасылкі на тэлеграм-каналы МУС і іншыя каналы сілавікоў.

Так выглядала стужка тэлеграм-каналу «Радыё Свабода» пасля захопу. Фота: скрыншот тэлеграм-каналу «Радыё Свабода».

Цягам 15 хвілінаў «Радыё Свабода» здолела аднавіць кантроль над сваім тэлеграм-каналам. Рэдакцыя выбачылася перад чытачамі за сітуацыю, аднак тлумачэння, якім чынам і хто змог узламаць канал, пакуль няма.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны