Крэдыторская і дэбіторская запазычанасці беларускіх флагманаў пабілі гістарычныя рэкорды


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Як крэдыторская, гэтак і дэбіторская запазычанасці буйных і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі дасягнулі новых гістарычных максімумаў.

Крэдыторская запазычанасць – абавязкі кампаній перад партнёрамі за пастаўленую прадукцыю, аказаныя паслугі і выкананыя работы, а таксама запазычанасць па заробках і плацяжах у бюджэт – на 1 кастрычніка перавысіла Br 67,9 млрд. Гэта максімальнае значэнне запазычанасці за перыяд вымярэнняў. Папярэдні максімум пратрымаўся толькі адзін месяц, паведамляюць banki24.by.

З пачатку 2021 памер крэдыторкі флагманаў вырас на 10,4%.

Сярод рэгіёнаў найбольшы памер запазычанасці паказала Менская вобласць – Br 11,9 млрд. А самы хуткі рост крэдыторкі ў 2021 годзе назіраўся ў Гарадзенскай вобласці – на 60,8% да Br 8,1 млрд.

Аналітыка
Гаворка пра мільярды долараў. Колькі можа страціць Беларусь ад закрыцця мяжы з Польшчай
2021.11.19 09:00

Таксама абнавіла папярэдні максімум, які пратрымаўся толькі два месяцы, і дэбіторская запазычанасць – абавязкі партнёраў кампаній за пастаўленыя ім тавары, выкананыя для іх працы і аказаныя ім паслугі, а таксама перад бюджэтам, персаналам. На 1 кастрычніка яна склала Br 54,486 млрд.

З пачатку 2021 года памер дэбіторкі флагманаў Беларусі вырас на 8,7%.

Паводле памеру дэбіторкі лідзіруюць прадпрыемству Менску – Br 22,3 млрд на 1 кастрычніка. Паводле тэмпах прыросту доўгу першае месца заняла Менская вобласць – рост на 20,2% з пачатку года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў