Група з 200 мігрантаў спрабавала штурмаваць польскую мяжу


24 лістапада польскія памежнікі зафіксавалі 375 спробаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Пра гэта ў Twitter паведамляе Памежная ахова Польшчы.

У дачыненні да 56 замежнікаў выдадзены пастановы аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю краіны.

Двох нелегальных мігрантаў з Іраку затрымалі.

Таксама на ўчастку каля Чарэмхі адбылася спроба штурму мяжы групай з больш як 200 чалавек.

Hавiны
Яшчэ 700 іракскіх курдаў захацелі вярнуцца дадому
2021.11.25 08:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў