Дзяржаўную мяжу Беларусі будуць сумесна патруляваць беларуская авіяцыя і паветрана-касмічныя сілы Расеі


Сумеснае з Расеяй патруляванне ўводзіцца ў сувязі з усё больш частымі выпадкамі палётаў «розных відаў авіяцыі» каля Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

З мэтай перадухілення парушэння дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы, прынятае рашэнне аб нарошчванні складу дзяжурных сілаў па СПА (супрацьпаветранай абароне) і сумесным патруляванні Дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы авіяцыяй ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў Беларусі і паветрана-касмічных сілаў Расейскай Федэрацыі.

25 лістапада быў выкананы палёт змешанай тактычнай групы ў складзе шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-30СМ Беларусі і Расеі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў