Беларусы Беластоку правялі ўжо традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі


Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі 25 лістапада ў сквер каля помніка Ежы Папялушку, каб выказаць сваю салідарнасць з журналістам Анджэем Пачобутам і старшынёй Саюзу палякаў Беларусі Анджэлікай Борыс, а таксама іншымі палітвязнямі.

Беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Фота: Белсат

Акцыя салідарнасці стала ўжо традыцыйнай для беларускай дыяспары Беластоку і праходзіць 25-га чысла кожнага месяца. Гэтым разам арганізатары выказалі спадзяванне, што падобная акцыя стане апошняй.

Ранкам 25 сакавіка ў кватэру да Анджэя Пачобута прыйшлі сілавікі. Учынілі ператрус, самога журналіста затрымалі і даставілі ў Менск, у СІЗА на вуліцы Валадарскага. Яго вінавацяць у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК РБ), гэтак жа як і старшыню Саюзу палякаў Анджэліку Борыс ды іншых асобаў.

Беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Фота: Белсат
Беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Фота: Белсат

Пачобуту пагражае да 12 гадоў калоніі. Анджэліку Борыс затрымалі 23 сакавіка ў Горадні. На яе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі і арыштавалі на 15 содняў. Затым выявілася, што яна сталася фігуранткаю крымінальнай справы за «распальванне варожасці». Генпракуратура пастанавіла працягнуць ёй тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 5 месяцаў.

Беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Фота: Белсат
Беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Фота: Белсат

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў