19-гадовага бабруйца спачатку пакаралі «хатняй хіміяй» за абразу Лукашэнкі, а потым адправілі ў калонію


Пракурор апратэставала прысуд для 19-гадовага жыхара Бабруйску ў выглядзе 1,5 гадоў «хатняй хіміі». Пакаранне замянілі на больш жорсткае – год калоніі агульнага рэжыму, піша Reform.by са спасылкай на інфармацыю ад праваабаронцаў.

Дзяржабвінаваўца Наталля Лабачова патлумачыла на судзе, чаму яна лічыць патрэбным узмацніць жорсткасць пакарання. Паводле ейных словаў, хлопца раней затрымлівалі на акцыях пратэсту, акрамя таго, ён падпісаны шмат на якія каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, што значыць, што ён можа негатыўна паўплываць на меркаванне атачэння.

Справу разглядаў суддзя Ігар Зямцоў. Маладзёна судзілі за абразу Лукашэнкі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў