Налета Еўразвяз плануе вылучыць Украіне 18 мільярдаў еўраў. Цяпер дапамагае электрагенератарамі


У 2023 годзе Еўрапейскі Звяз вылучыць Украіне 18 мільярдаў еўраў макрафінансавай дапамогі. Сродкі плануюць вылучаць штомесяц памерам паўтара мільярда еўраў, пакуль Украіна вымушаная змагацца з расейскаю ваеннай агрэсіяй. Пра гэта паведаміла старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Урзуля фон дэр Ляен.
Фота: vonderleyen/Twitter

«Мы ніколі не здолеем параўнацца з ахвярамі, якія ўкраінцы прыносяць кожны дзень. Але мы можам падтрымаць іх і даць тое, што ім трэба – дапамогу, хуткую рэабілітацыю і рэканструкцыю», – напісала Урзуля фон дэр Ляен у Twitter.

Таксама старшыня Еўракамісіі заявіла, што цяпер агрэсія Расеі нацэленая на цывільную інфраструктуру Украіны, у прыватнасці на энергетыку: «Цяпер мы працуем з Украінаю над рамонтам гэтай інфраструктуры, надаўшы экстраную дапамогу памерам 1 мільярд еўраў. Мы таксама перадалі 400 электрагенератараў, і гэта яшчэ не ўсё».

Раней, на саміце ў Бруселі з удзелам лідараў 27 краінаў ЕЗ, старшыня Еўракамісіі заявіла, што за 2022 год Кіеў ужо атрымаў ад Еўразвязу 19 мільярдаў еўраў, але для Украіны вельмі важна і ў будучыні мець прадказальную ды стабільную плынь сродкаў.

Паводле ацэнак Кіева, падкрэсліла яна, яму трэба штомесяц 3-4 мільярды еўраў на асноўныя патрэбы. Чакаецца, што астатнія сродкі здолеюць вылучыць Злучаныя Штаты і розныя міжнародныя арганізацыі, найперш фінансавыя.

Hавiны
У Кіеў прыехаў прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер
2022.10.25 09:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў