Кошты на імпартныя лекі прывяжуць да курсаў валюты


Імпарцёраў абавяжуць зніжаць кошты на лекі ў выпадку, калі курсы замежных валютаў таксама будуць зніжацца. Такое патрабаванне знайшло адлюстраванне ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Telegram-канал «Пул Первого».

Аптеки в Минске, аптека
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына купляе лекі ў аптэцы ў Менску, Беларусь. 24 лістапада 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Паводле зменаў указу «Аб фармаванні коштаў на лекавыя сродкі, вырабы медычнага прызначэння і медычную тэхніку», вызначаюцца новыя патрабаванні. Цяпер імпартныя тавары будуць пераацэньвацца ў залежнасці ад змянення курсаў валютаў незалежна ад краіны вытворчасці. Цяпер пры зніжэнні курсаў валютаў імпарцёры будуць абавязаныя карэктаваць свае цэны.

Улады ў Беларусі аб’явілі сапраўдную вайну росту коштаў. Эксперты крытыкуюць такую захаду, бо ручное кіраванне дадасць толькі праблемаў у эканоміцы, хаця ў кароткатэрміновай перспектыве і можа прывесці да зніжэння інфляцыі.

Hавiны
У Аршанскім раёне пачалі крымінальную справу праз нізкія цэны на малочныя прадукты
2022.10.25 15:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў