Беларускае пасольства ў Празе аблілі фарбай і заклікалі вызваліць Ігара Аліневіча


Каля беларускага пасольства ў Празе размалявалі плот. Спачатку сцяна была моцна заляпаная чырвонай фарбай, а потым на гэтым фоне з’явіўся чорны надпіс «Свабоду Ігару А.». Мэта – прыцягнуць увагу да дваццацігадовага прысуду Ігару Аліневічу, якога прызналі палітвязнем. Пра гэта паведамляе чэшскі партал «PrahaIn.cz».

Размаляваны плот беларускага пасольства ў Празе. Крыніца: prahain.cz

«Ігар пастанавіў абвясціць галадаванне пратэсту ў жахлівых умовах утрымання, і ёсць абгрунтаваныя асцярогі за ягонае жыццё. Рэжым Беларусі неаднаразова дэманстраваў сваю непавагу да жыцця, калі дазваляў забіваць людзей на вуліцах, закопваць іх жыўцом у крымінальныя ямы і дазваляць катаваць», – паведаміла журналістам крыніца, добра знаёмая са справай.

Паводле словаў крыніцы, чырвоны колер на сцяне і плоце сімвалізуе кроў людзей, расстраляных беларускай міліцыяй падчас пратэстаў і ў засценках КДБ.

Размаляваны плот беларускага пасольства ў Празе. Крыніца: prahain.cz
Размаляваны плот беларускага пасольства ў Празе. Крыніца: prahain.cz

На думку аўтараў, паведамленне на сцяне нагадвае рэжыму Беларусі, што людзі бачаць яго злачынствы і не будуць маўчаць.

Паведамляецца, што чалавека, які размаляваў плот пасольства, затрымалі.

Артыкулы
Ад 18 да 20 гадоў зняволення. Анархістам «групы Аліневіча» агучылі выракі
2021.12.22 11:35

Нагадаем, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч 19 верасня абвясціў галадаванне, а 24 верасня яго змясцілі ў штрафны ізалятар. Пазней стала вядома, што адвакату тройчы адмовілі ў спатканні з палітвязнем – родныя Аліневіча амаль месяц не атрымоўвалі ніякіх навінаў ад Ігара.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў