«ГУБАЗ абʼяўляе пакаянны панядзелак». У Гомлі хваля затрыманняў


Праваабаронцы паведамляюць, што ў Гомлі сілавікі затрымалі мінімум 8 чалавек. Іншадумцаў прымушаюць запісваць «пакаянныя відэа».

Сёння ранкам у Гомлі міліцыя правяла ператрус на кватэры Алега Бондарава. Сілавікі прыйшлі а 6-й раніцы. А 10-й гадзіне пасадзілі ў аўта і павезлі з сабой. Шукалі сцягі. Вядома, што Алег быў назіральнікам на выбарах-2020, паведамляюць гомельскія валанцёры.

Артыкулы
Маўчаць ці каяцца? Як не згубіць сябе, калі ГУБАЗіК вымагае пакаянняў
2021.10.18 10:33

Адбыўся ператрус і ў кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён жыве з маці і братам-школьнікам. У пастанове пазначана, што ператрус адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы паводле артыкулу «экстрэмізм». Супрацоўнікі ГУБАЗіК сканфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Яго адвезлі ў РАУС.

Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднага жыхара ГомляАртура Караткевіча.

У Гомлі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Аляксандр Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Іх прымусілі запісаць «пакаянныя відэа», якія зʼявіліся ў Telegram-канале ГУБАЗіКу.

«Такім чынам, ГУБАЗ абʼяўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця», – пішуць у канале ГУБАЗіКу.

Іншадумцаў прымушаюць прасіць прабачэння за падпіску на пратэставыя тэлеграм-каналы. Хаця падпіска і чытанне рэсурсаў, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі», нават паводле дзейнага заканадаўства не ёсць ні правапарушэннем, ні злачынствам.

Адна з затрыманых на відэа плача і кажа, што цяпер за падпіску на пратэставыя тэлеграм-каналы яна панясе пакаранне. Іншаму затрыманаму байцы ГУБАЗіКу здзекліва наляпілі на адзенне бел-чырвона-белыя налепкі.

Артыкулы
МУС створыць спіс экстрэмістаў. Беларусаў, якіх туды залучаць, абмяжуюць у правах
2021.10.22 14:25

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў