Тэгеран выказаў «сурʼёзную заклапочанасць становішчам іранскіх грамадзянаў на беларуска-літоўскай мяжы»


Спікер МЗС Ірану Саід Хатыбзадэ агучыў пазіцыю ведамства наконт сітуацыі з іранскімі грамадзянамі, якія застаюцца на беларуска-літоўскай мяжы.

Як паведамляецца на сайце МЗС, амбасадзе Ірану ў Беларусі было даручана неадкладна заняцца гэтым пытаннем. Амбасада звязалася з Міністэрствам замежных справаў Беларусі і іншымі дзяржаўнымі органамі, і заклікала ўлады Беларусі дапамагчы іранцам, што застаюцца цяпер на мяжы з Літвой.

Прэс-сакратар МЗС Ірану заявіў, што амбасада знаходзіцца ў пастаянным кантакце з дзяржаўнымі органамі Беларусі і афіцыйна выказала беларускаму боку сурʼёзную заклапочанасць Тэгерану становішчам сваіх грамадзянаў на мяжы.

Хатыбзадэ выказаў упэўненасць, што ўрад Беларусі дапаможа іранцам, якія трапілі ў такое складанае становішча, і вырашыць іх праблемы. Ён падкрэсліў, што МЗС Ірана працягне сурʼёзна займацца гэтым пытаннем.

Hавiны
Мігранты на польскай мяжы распавялі, як іх абакралі беларускія сілавікі
2021.10.16 12:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў