Матэрыялы рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY прызналі экстрэмісцкімі


Па ініцыятыве пракуратуры Барысаўскага раёну інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «EX-PRESS.BY» прызнаная экстрэмісцкім матэрыялам. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Генпракуратуры.

На якой падставе ўлады палічылі матэрыялы EX-PRESS.BY «экстрэмісцкімі» не тлумачыцца.

У ліпені 2021 года ва ўмовах масавых палітычных рэпрэсіяў рэдакцыя рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY была вымушана пакінуць Беларусь. У жніўні сайт EX-PRESS.BY быў заблакаваны.

Раней сёлета экстрэмісцкімі прызналі сайт «Белсату», Zerkalo.io і TUT.by, а таксама спартовага выдання «Трыбуна».

Нагадаем, словы «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

Артыкулы
Амаль паўтысячы затрыманняў. БАЖ апублікаваў статыстыку па рэпрэсіях у медыясферы
2021.08.09 09:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў