Філіпенка: нам трэба вызначыць, як жыць далей, калі на суседняй вуліцы застануцца сілавікі


Беларускі пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў эфіры «Белсату» распавёў пра тое, што беларусам зараз варта рыхтавацца да таго, што прыйдзецца навучыцца жыць у новай Беларусі, і ўжо цяпер можна зрабіць нешта для таго, каб пасля падзення рэжыму Лукашэнкі пачувацца больш упэўнена.

«Я мяркую, што кніг пра новую Беларусь будзе вельмі шмат, і гэта вельмі добра, бо нам прыйдзецца прапрацоўваць гэтую траўму, нам прыйдзецца думаць, як жыць усім разам. Таму што ўсе гэтыя каты, даішнікі, амапаўцы – яны не з’едуць з Беларусі, а будуць жыць з намі на суседніх вуліцах.

Я вельмі спадзяюся, што цяпер шматлікія беларусы вядуць дзённікі, бо дзённікі, як правіла, аказваюцца нашмат больш істотнымі і цікавымі за напісаныя кнігі. Такі дакумент эпохі.

Добра, калі ў нас будзе ўсё разам: калі ў нас будзе шмат кніг на гэтую тэму, шмат філасофскіх працаў, журналісцкіх расследаванняў.

Я прашу ўсіх беларусаў, якія могуць і не баяцца гэтага, весці дзённікі. Гэтага можна не баяцца і ўдома рабіць. Бо потым гэта стане адным з галоўных дакументаў, калі мы зможам чытаць пра гэтыя часы праз погляд кожнага асобна ўзятага грамадзяніна, хто заставаўся ў Менску ці з’язджаў з Менску. Бо вельмі розны лёс ува ўсіх. Я перакананы, што гэтых дакументаў будзе шмат.

Я напісаў п’есу ўжо пра гэтыя падзеі, роўна пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. І акурат праз гэтую п’есу хацеў паставіць пытанне, як нам усім жыць далей. У п’есе суд над лекарам, які адмовіўся лячыць амапаўца. І напрыканцы п’есы гледачы ў залі вызначаюць, вінаваты ён ці не. На жаль, гэтую п’есу адмовіліся цяпер ставіць у Расеі. Але я спадзяюся, што мы сыграем яе ў краіне, дзе можна будзе яе паставіць».

Hавiны
Філіпенка ў Франкфурце: «Я вельмі прашу вас перастаць ставіць коскі там, дзе даўно пара паставіць кропку»
2021.10.24 20:41

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў