ЕАБР: заходнія санкцыі пакуль не аказваюць значнага ўздзеяння на вытворчасць у Беларусі


Эксперты ЕАБР канстатуюць зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі і скарачэнне сельскагаспадарчай вытворчасці, але лічаць, што заходнія санкцыі на сітуацыю істотна не паўплывалі.

«У верасні рост ВУП заставаўся ніжэй за 1% гадавых, галоўным чынам праз скарачэнне на 13,7% гадавых сельскагаспадарчай вытворчасці. Моцная дынаміка застаецца ў сектары інфармацыі і сувязі, валавая дабаўленая вартасць якога за дзевяць месяцаў павялічылася на 9,6% гадавых», – адзначаюць у ЕАБР.

Захоўваецца рост прамысловай вытворчасці (2,3% у верасні), але тэмпы вытворчасці знізіліся (у жніўні было 3,7 %, у ліпені 2,7%).

«Дынаміка прамысловасці паказвае на тое, што абмежаванні шэрагу заходніх краінаў пакуль не аказваюць значнага ўздзеяння на вытворчасць», – адзначаюць пры гэтым эксперты.

Hавiны
У ЕАБР чакаюць росту інфляцыі ў Беларусі
2021.10.04 10:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў