Футбольная зборная Беларусі здабыла нуль перамог у групавым этапе Лігі нацыяў


Зборная Беларусі ў футболе завяршыла выступ у групавым этапе Лігі Нацыі, у заключным матчы 25 верасня яна згуляла 1:1 са зборнай Славаччыны. Зборная не перамагае ў 13 матчах запар.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзентацыя новай формы зборнай Беларусі ў футболе. 16 верасня 2022 года.
Фота: abff.by

Супернік адмовіўся прымаць зборную Беларусі на сваёй тэрыторыі, таму гульня адбылася ў сербскім горадзе Бачка-Тапола. За ўсю гульню каманда Георгія Кандрацьева толькі раз прабіла ў створ брамы, гэта аказалася дастаткова для адзінага гола. Яго забіў Іван Бахар, які ў 2020 годзе гуляў з белым бранзалетам, а затым падпісаў праўладны ліст.

Зборная Беларусі ў групавым турніры групы СЗ Лігі Нацый не выйграла ніводнай гульні з Казахстанам, Арменіяй і Славаччынай, набрала тры пункты (за тры нічыі) і заняла апошнія месца. Цяпер яе чакаюць пераходныя матчы з адной з найслабейшых камандаў дывізіёну С (гэта можа быць Літва, Гібралтар ці Кіпр або Паўночная Ірландыя – апошнія яшчэ згуляюць між сабой 27 верасня), па выніках Беларусь можа вылецець у найслабейшы дывізіён D. Пераходныя матчы запланаваныя на сакавік 2024 года.

У мінулым сезоне зборная Беларусі аказалася апошняй у сваёй адборачнай групе на чэмпіянат свету. Тады ў Беларусі таксама было тры пункты за перамогу над камандай Эстоніі, якую Беларусь абгулялі з лікам 4:2 27 сакавіка 2021 года, з таго часу ў афіцыйных гульнях Беларусь не выйгравала.

У першым сезоне Лігі нацыяў Беларусь заняла першае месца ў групе D2 (дзе гулялі таксама Люксембург, Малдова і Сан-Марына), выйшла ў дывізіён С. У другім сезоне заняла другое месца ў групе C4 (першае – у Албаніі, трэцяе – у Літвы, чацвёртае – у Казахстану).

Hавiны
У футбольным клубе «Менск» сталыя затрыманні заробку, але з ідэалогіяй поўны парадак
2022.09.19 18:04

АС belsat.eu

Стужка навінаў