Фільм «У жывым эфіры» пра Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову пакажуць на кінафестывалі ў Чыкага


Кароткаметражны мастацкі фільм «У жывым эфіры« («Na żywo»), які заснаваны на рэальнай гісторыі працы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, будзе паказаны на прэстыжным Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага.

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміла рэжысёрка стужкі Мара Тамковіч.

«У жывым эфіры» будзе паказаны на 58-м Міжнародным Кінафестывалі ў Чыкага! Гэта вялікі гонар, прэзентаваць фільм на такой прэстыжнай імпрэзе. Перамога ў конкурсе кваліфікуе да разгляду на прэмію Оскар! Паказ 22.10!» – піша Мара Тамковіч.

Міжнародны кінафестываль у Чыкага (Chicago International Film Festival) – найстарэйшы кінафестываль ў Паўночнай Амерыцы, ён праводзіцца з 1964 году.

Прэм’ерны паказ фільму «У жывым эфіры« («Na żywo») адбыўся на 47-м Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні, дзе стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду.

Сюжэт фільму заснаваны на рэальнай гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, журналістак «Белсату», якія 15 лістапада 2020 году вялі стрым з жорсткага разгону акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу на плошчы Пераменаў. За гэты журналістак арыштавалі і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым стужка не з’яўляецца дакументальнай: некаторыя абставіны тых падзеяў былі змененыя для драматургічных патрэбаў, а гераіні маюць іншыя імёны.

Аб’ектыў
«У жывым эфіры»: фільм пра беларускія пратэсты паказалі на фестывалі ў Гдыні
2022.09.16 22:41

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў