Дарадца Ціханоўскай: Макей у кулуарах Генасамблеі ААН прасіў «перагарнуць старонку»


Міністр замежных справаў Беларусі 25 верасня пахваліўся, што правёў «каля 10 закрытых сустрэчаў, у тым ліку з прадстаўнікамі Еўразвязу і ЗША» на палях Генеральнай асамблеі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, які таксама быў на Генасамблеі ААН, распавёў у сваім Telegram-канале, пра што казаў Макей.

Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай. Варшава, Польшча. 27 кастрычніка 2021 год.
Фота: Белсат

Як сцвярджае Франак Вячорка, дэмакратычным сілам вядома, пра што казаў Уладзімір Макей на закрытых сустрэчах з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў. Ён так апісвае тэмы размоваў:

  1. Просьбы перагарнуць старонку. Намёкі, што трэба ратаваць Лукашэнку ад Расеі. Іначай адбудуцца такія ж рэферэндумы, як ва Украіне.
  2. Просьбы зняць санкцыі з калійнай галіны. Абгрунтаванне: голад у свеце. І людзі не павінны цярпець праз санкцыі.
  3. Абяцанне павольна вызваляць палітвязняў пры ўмове, што не будзе ціску. Паводле яго словаў, нібыта ўжо 35 вызваленыя (мабыць, гаворка пра тых, у каго скончыліся тэрміны).
  4. Беларусь можа стаць медыятарам паміж Украінай і Расеяй.

«Мы ўжо ўсё гэта праходзілі, – дадае Вячорка. – І памятаем, як Макей кляўся, што не будзе атакі з беларускай тэрыторыі. Мы памятаем, як ужо шмат разоў заходнім палітыкам загаворвалі зубы. Хаця сам факт, што Макей пачаў закідваць вудачкі, можа сведчыць, што цяжка ім там стала, моцна прыціснула. Страшна стала ад думкі, што Расея не пераможа».

Паводле Вячоркі, сігналам да дыялогу можа стаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, а не пяці ці трыццаці.

Hавiны
Палітвязні і сустрэча з Макеем. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Нью-Ёрк на Генасамблею ААН
2022.09.24 18:34
Hавiны
Макей у ААН назваў вынікі халоднай вайны «Вэрсалем 2.0». Тлумачым, чаму гэтая паралель двухсэнсоўная
2022.09.25 11:16

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў